Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении


страница6/30
lit.na5bal.ru > Документы > Инструктивно-методическое письмо
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   30

Методическая работа является неотъемлемой частью непрерывного образования педагогических работников. При планировании методической работы с учителями начальных классов необходимо руководствоваться требованиями нормативных правовых актов, учитывать тенденции развития начального образования в учреждениях образования района (области), результаты мониторинга качества образования, ориентироваться на интересы и запросы педагогов, их профессиональные умения и навыки, выявленные в ходе диагностики.

На августовских инструктивно-методических совещаниях учителей рекомендуется рассмотреть вопросы:

1. Научно-методическое обеспечение образовательного процесса на
I ступени общего среднего образования в 2017/2018 учебном году:

изменения в учебных программах по учебным предметам
в I–III классах;

новые учебные издания для I–III классов учреждений общего среднего образования, особенности работы с ними.

2. Особенности организации обучения грамоте по новому учебно-методическому комплексу автора О.И. Тириновой.

3. Особенности изучения белорусского (русского) языка и литературного чтения в III классе учреждений общего среднего образования с русским (белорусским) языком обучения и воспитания в 2017/2018 учебном году.

4. Организация и содержание работы методических объединений учителей начальных классов в 2017/2018 учебном году.

Для методической работы с учителями начальных классов (на уровне района и учреждения образования) в 2017/2018 учебном году предлагается общая методическая тема «Совершенствование предметно-методической подготовки учителей начальных классов».

В течение учебного года рекомендуется провести 4 тематических заседания методических объединений учителей начальных классов, организовать работу школы молодого учителя, школы совершенствования педагогического мастерства, творческих групп и других методических формирований.

Предлагается обсудить с учителями начальных классов следующие вопросы:

актуализация и углубление предметных знаний педагогов (теория литературы, фонетика и орфография, величины, картографические знания и т.д.);

реализация на I ступени общего среднего образования современных подходов к обучению: компетентностного, системно-деятельностного, культурологического, личностно ориентированного;

формирование предметных (математических, языковых, природоведческих и др.) понятий у учащихся начальных классов;

совершенствование умений проектирования и конструирования образовательного процесса в соответствии с современными требованиями, в том числе к созданию здоровьесберегающей среды;

методика подготовки и проведения опытов, экспериментов, наблюдений, тематических экскурсий по учебному предмету «Человек и мир»;

формирование читательских и информационных умений учащихся на уроках на I ступени общего среднего образования;

система оценки результатов учебной деятельности учащихся начальных классов и методика ее реализации на практике;

рефлексия педагогической деятельности учителей начальных классов: анализ и самоанализ урока.

Приложение 2
АСАБЛІВАСЦІ АрганІзацЫІ АДУКАЦЫЙНАГА прАцЭсУ пры вывучэнні вучэбных прадметаў

«Беларуская мова» і «Беларуская літаратура»
Асноўнымі мэтамі моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:

засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях, заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, норм беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці;

фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў;

усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі;

далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці, фарміраванне дзейснага чытача – асобы з высокім узроўнем чытацкай пісьменнасці і здольнасцямі да каштоўнасна-сэнсавага засваення твораў літаратуры як мастацтва слова;

развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

У 2017/2018 навучальным годзе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:

VIX класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. V–IX класы. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Беларуская мова. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Беларуская мова. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;

Беларуская літаратура. VІІ клас // Зборнік вучэбных праграм для VІІ класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Беларуская літаратура. VІІ клас // Сборник учебных программ для VІІ класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: Национальный институт образования, 2017;

XXI класы:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская мова і літаратура. Х–XІ класы (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2017;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для Х класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Х класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2015;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХІ класа (павышаны ўзровень) // Вучэбныя праграмы па вучэбных прадметах для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. XI клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Вучэбная праграма па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для ХI класа (павышаны ўзровень) // Учебные программы по учебным предметам для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. ХI класс (повышенный уровень). – Минск: Национальный институт образования, 2016;

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання. Беларуская літаратура. Х–XІ класы (павышаны ўзровень), 2017.

Усе вучэбныя праграмы змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. VXI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).

У змест вучэбных праграм па вучэбных прадметах унесены наступныя змены.

Вучэбны прадмет «Беларуская мова»

У вучэбных праграмах для V–XI класаў зменшана колькасць гадзін на пісьмовыя работы і адпаведна колькасць навучальных і кантрольных пісьмовых работ. У V–IX класах зняты адзін кантрольны дыктант, у X–XI класах (павышаны ўзровень) – адно кантрольнае сачыненне.

У вучэбных праграмах для V–VІІ класаў выдзелены асобныя раздзелы «Маўленне» («Стылі маўлення»), «Тэкст», змест якіх складаюць тэмы, што раней вывучаліся ў іншых раздзелах пэўнага класа.

З мэтай забеспячэння паралельнага вывучэння беларускай і рускай моў раздзел «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» вывучаецца ў VІ класе. Раздзел «Дзеяслоў» перанесены з VІ у VІІ клас.

Звяртаем увагу, што на ўроках беларускай мовы ў час вывучэння ў VІ класе раздзела «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» неабходна карыстацца вучэбным дапаможнікам для V класа; у VІІ класе ў час вывучэння раздзела «Дзеяслоў» – вучэбным дапаможнікам для VІ класа (электронныя версіі вучэбных дапаможнікаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале http://e-padruchnik.adu.by/).

Некаторыя тэмы, якія маюць тэарэтычнае значэнне і не ўплываюць на практычную маўленчую дзейнасць, пераведзены на ўзровень азнаямлення, што прадугледжвае фарміраванне агульнага ўяўлення пра пэўную моўную з’яву без выпрацоўкі практычных уменняў і навыкаў (ад вучняў не патрабуецца вызначаць від аднасастаўнага сказа, адрозніваць складаназалежныя сказы з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак і г.д.), не ажыццяўляецца кантроль вынікаў вучэбнай дзейнасці па гэтых тэмах.

Асобныя тэмы пераведзены з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення, што прадугледжвае іх разгляд толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці (напрыклад, «Стылістычныя магчымасці фанетыкі»). Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд такіх тэм вучэбнай праграмай базавага ўзроўню не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на стылістычныя магчымасці і/або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.

V клас:

удакладнены тэмы ў раздзеле «Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія»: асобна не вывучаецца правапіс цвёрдых, мяккіх і зацвярдзелых зычных, паколькі гэты матэрыял засвойваецца пры вывучэнні тэмы «Мяккі знак і апостраф»;

знята тэма «Словы як назвы рэчаў, з’яў, паняццяў», змест якой уваходзіць у тэму «Лексічнае значэнне слова».

VІ клас:

знята тэма «Нарматыўнасць – асноўная рыса літаратурнай мовы», змест якой уваходзіць у тэму «Літаратурная мова і народныя гаворкі»;

у раздзеле «Склад слова. Словаўтварэнне і арфаграфія» знята тэма «Змяненне і ўтварэнне слоў», змест якой уваходзіць у тэму «Марфемная будова слова». Удакладнена тэма «Утварэнне і правапіс складаных слоў»: знята паняцце азнаямленне, паколькі правапіс складаных слоў з’яўляецца абавязковым уменнем. Складаная для засваення тэма «Утваральная аснова» пераведзена на ўзровень азнаямлення;

у раздзеле «Назоўнік» знята тэма, якая дубліруецца ў V, VI і VIII класах (пастаноўка працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам будзе вывучацца на ўроках сінтаксісу ў V і VIII класах). Знята тэма «Назоўнікі агульнага роду», змест якой уваходзіць у тэму «Род назоўнікаў» (з назоўнікамі агульнага роду вучні практычна пазнаёмяцца і навучацца ўжываць пры вывучэнні назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду);

у раздзеле «Прыметнік» знята тэма «Кароткая форма прыметніка», паколькі кароткія формы прыметніка не характэрны для сучаснай беларускай літаратурнай мовы (з імі вучні знаёмяцца практычна на матэрыяле фальклорных (мастацкіх) твораў пры вывучэнні тэмы «Прыметнік як часціна мовы»);

у раздзеле «Лічэбнік» удакладнена фармулёўка тэмы: «Лічэбнікі колькасныя і парадкавыя» (зборныя і дробавыя лічэбнікі ўваходзяць у разрад колькасных).

VІІ клас:

у раздзеле «Дзеяслоў» тэмы «Асабовыя і безасабовыя, пераходныя і непераходныя, зваротныя і незваротныя дзеясловы» пераведзены на ўзровень азнаямлення (матэрыял пра пераходныя і непераходныя дзеясловы будзе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале).

VІІІ клас:

тэма «Граматычнае значэнне словазлучэння» пераведзена на ўзровень азнаямлення;

складаная для засваення тэма «Аднасастаўныя сказы, іх віды: пэўна-асабовыя, няпэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, безасабовыя, назыўныя сказы» пераведзена на ўзровень азнаямлення;

знята тэма «Словы-сказы» (матэрыял тэмы засвойваецца практычна, у час выканання заданняў, змешчаных на с. 224 вучэбнага дапаможніка, і інш.).

IX клас:

тэма «Сінанімічнасць складаназлучаных і простых сказаў» пераведзена з узроўню тэарэтычнага асэнсавання на ўзровень практычнага прымянення;

тэма «Складаназалежныя сказы з некалькімі даданымі часткамі з паслядоўным, сузалежным і змешаным падпарадкаваннем частак» пераведзена на ўзровень азнаямлення.

X – ХІ класы:

змест адукацыі па беларускай мове на базавым узроўні значна паменшыўся за кошт пераводу некаторых тэм з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы» (Х клас), «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка» (ХІ клас) разглядаюцца толькі на практычным узроўні;

у сувязі са змяншэннем колькасці кантрольных работ у X–XI класах на павышаным узроўні (дыктанты – 2, пераказы – 2, тэставыя работы – 2, сачыненне – 1) адну гадзіну настаўнік можа выкарыстаць у якасці рэзервовай.

Вучэбны прадмет «Беларуская літаратура»

У вучэбных праграмах па вучэбным прадмеце «Беларуская літаратура»:

прапанаваны два спісы літаратурных твораў: для чытання і вывучэння, для дадатковага чытання.

У першым спісе вызначаны абавязковы мінімум твораў, вывучэнне якіх прадугледжвае ўсе тры этапы (успрыманне, аналіз, падагульненне). Творы з гэтай групы вывучаюцца тэкстуальна, дастаткова падрабязна, з выкананнем вусных і пісьмовых заданняў рознага характару (рэпрадуктыўнага, аналітычнага, творчага).

Спіс твораў для дадатковага чытання рэкамендацыйны, накіраваны на пашырэнне кола чытання вучняў (настаўнік выбірае і прапаноўвае вучням 1–3 творы да кожнага раздзела вучэбнага дапаможніка);

скарэктаваны спісы твораў для завучвання на памяць, а таксама для самастойнага чытання;

вылучаны рэзерв вучэбнага часу. Гэтыя гадзіны настаўнік можа выкарыстаць на працягу навучальнага года па сваім меркаванні для чытання і вывучэння літаратурных твораў;

прадугледжаны гадзіны на паўтарэнне і падагульненне вывучанага за год. На гэтых уроках мэтазгодна прапанаваць вучням спіс твораў для чытання летам.

У V класе са спіса твораў для чытання і вывучэння выключаны вершы Я. Крупенькі «Ёсць у кожнага з нас…», А. Грачанікава «Як ападае ліст…», Р. Барадуліна «Бацьку» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Твор Г. Марчука «Чужое багацце» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.

У VІ класе не разглядаецца раздзел «Біблія – найвыдатнейшы помнік сусветнай культуры і літаратуры». Са спіса для чытання і вывучэння выключаны творы Я. Купалы «Як у казцы... », М. Скрыпкі «Свіння і Баран» і інш. У спіс для дадатковага чытання перанесены творы Г. Сянкевіча «Незабыўныя старонкі славянскай мінуўшчыны» і Д. Шулцэ «Роберцік».

У VІІ класе аповесць Я. Брыля «Сірочы хлеб» перанесена ў спіс для дадатковага чытання; для тэкстуальнага вывучэння прапанаваны ўрывак пад назвай «Урокі пані Мар’і». Не вывучаюцца творы В. Зуёнка «Я са шляхоў далёкіх...», Р. Барадуліна «Мы – беларусы…» (у адпаведнасці з новымі вучэбнымі праграмамі, якія ўступяць у дзеянне з 2020/2021 навучальнага года, верш будзе вывучацца ў межах манаграфічнай тэмы “Рыгор Барадулін” у ХІ класе). Уключаны вершы М. Танка «Паэзія», Е. Лось «Дзяўчаты мінулай вайны», М. Арочкі «Хлеб роднай мовы» і апавяданне У. Шыціка «Лісцік серабрыстай таполі». Творы А. Вярцінскага «Рэквіем па кожным чацвёртым», І. Навуменкі «Жуль Верн», А. Васілевіч «Горкі ліпавы мёд», Я. Пархуты «Апошні гусляр» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.

У VІІІ класе зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Твор А. Дударава «Кім» перанесены ў спіс для дадатковага чытання.

У ІХ класе скарочаны і скарэктаваны змест усіх аглядавых тэм, зняты творы рубрыкі «Для чытання і абмеркавання». Тэкстуальна не вывучаюцца творы К. Тураўскага, С. Буднага, В. Цяпінскага, К. Каліноўскага. У пэўных манаграфічных тэмах не разглядаюцца некаторыя творы (напрыклад, вершы «Роднай старонцы» Я. Лучыны; «Суседзям у няволі» Цёткі; «У вырай!» («Гэй, вольныя птахі, саколія дзеці!..»), «Паязджане», «На сход!» Я. Купалы і інш.). Паэма Я. Коласа «Новая зямля» прапанавана для вывучэння не ва ўрыўках, а цалкам. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.

У Х класе (базавы ўзровень) апавяданне М. Гарэцкага «Роднае карэнне» перанесена ў спіс для дадатковага чытання, не разглядаецца верш М. Танка «Аve Maria». Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.

У ХІ класе (базавы ўзровень) пераразмеркаваны гадзіны паміж раздзеламі і тэмамі курса (напрыклад, павялічана колькасць гадзін на вывучэнне твораў І. Чыгрынава, І. Навуменкі, Г. Марчука, А. Разанава). У тэмах «Беларуская літаратура перыяду 1960 – пач. 1990-х гадоў» і «Сучасная літаратура» скарочаны пералік пісьменніцкіх персаналій. Твор Н. Гілевіча «Родныя дзеці» перанесены ў спіс для дадатковага чытання. Вылучана 1 гадзіна на ўрок па творах для дадатковага чытання.

Вучэбная праграма па беларускай літаратуры заснавана на ідэях кампетэнтнаснага падыходу, паводле якога засваенне зместу навучання накіравана на фарміраванне прадметных, метапрадметных і асобасных кампетэнцый вучняў. Рэалізацыя гэтага падыходу прадугледжвае ўзмацненне дзейнасна-практычнага кампанента літаратурнай адукацыі, у сувязі з чым у праграме акрэсліваюцца асноўныя віды вучэбнай дзейнасці вучняў і патрабаванні да яе вынікаў.

Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з абноўленымі вучэбнымі праграмамі змешчаны на нацыянальным адукацыйным партале www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. VXI классы. Беларуская мова (Беларуская літаратура).

Звяртаем увагу настаўнікаў, што да перавыдадзеных у 2016 годзе вучэбных дапаможнікаў «Беларуская літаратура. 5 клас» і «Беларуская літаратура. 6 клас» на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. VXI классы / Беларуская літаратура) размешчаны матэрыялы, неабходныя для выканання прапанаваных у дапаможніках творчых заданняў (ілюстрацыйны матэрыял, аўдыя- і відэазапісы). Дадатковае выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу ((www.adu.by / Электронное обучение / Электронные образовательные ресурсы / Беларуская літаратура) спрыяе значнаму пашырэнню адукацыйных магчымасцей вучэбных дапаможнікаў.

У 2017/2018 навучальным годзе будзе выкарыстоўвацца новы вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М.А. Лазарука, Т.У. Логінавай, Г.А. Сухавай. Да паступлення ва ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі новага вучэбнага дапаможніка неабходна выкарыстоўваць вучэбны дапаможнік «Беларуская літаратура. 7 клас» М А. Лазарука, Т. У. Логінавай (2010). Тэксты твораў, якія адсутнічаюць у вучэбным дапаможніку 2010 года, і заданні да іх размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Образовательный процесс. 2017/2018 учебный год / Учебные предметы. VXI классы / Беларуская літаратура Дадатковыя матэрыялы).
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   30

Похожие:

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «Технология»...
Инструктивно-методическое письмо разработано для образовательных организаций Белгородской области с целью разъяснения организации...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «Математика»...
Данное инструктивно-методическое письмо разработано для образовательных организаций Белгородской области с целью разъяснения организации...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «Иностранный...
«Иностранный язык» в 2017-2018 учебном году с учетом нормативно-правовых документов и рассмотрено на заседании предметных секций...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «Оборганизации образовательной деятельности...
«Оборганизации образовательной деятельности на уровне начального общего образования в организациях, осуществляющих образовательную...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «География»...
Обновление школьной географии связано с гуманизацией её содержания, с увеличением общекультурных компонентов в каждом курсе. Смысл...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «Химия»...
Фз «О внесении изменений в Трудовой кодекс Российской Федерации и статью 1 Федерального закона «О техническом регулировании» были...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «О преподавании предмета «Биология»...
Фз «О внесении изменений в Трудовой кодекс Российской Федерации и статью 1 Федерального закона «О техническом регулировании» были...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconО проведении школьного и муниципального этапов всероссийской олимпиады...
Федерации от 17. 03. 2015г. №249, от 17. 12. 2015г. №1488, 17. 11. 2016г. №1435, приказом управления образования Администрации Красногвардейского...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconМетодические рекомендации к проведению Первого урока в общеобразовательных...
Поэтому так актуальна тема Первого урока, предлагаемая общеобразовательным организациям в 2017-2018 учебном году Министерством образования...

Инструктивно-методическое письмо министерства образования республики беларусь «Об организации в 2017/2018 учебном году образовательного процесса при изучении  iconИнструктивно-методическое письмо «Особенности организации социальной,...
Особенности организации социальной, воспитательной и идеологической работы в учреждениях общего среднего образования


Литература




При копировании материала укажите ссылку © 2000-2017
контакты
lit.na5bal.ru
..На главную